2025 г. — 125 гадоў з часу цудоўнага з’яўлення Божай Маці ва ўрочышчы «Грушка» ля в. Бушмічы (Камянецкі р-н; 1900)
Больш за сто гадоў па традыцыі перад святкаваннем Успення Святой Багародзіцы сотні паломнікаў нясуць паклонныя крыжы ва ўрочышча «Грушка», каб памаліцца за здароўе сваіх блізкіх. Пасярод поля на пагорку вакол самотнага дрэва ўстаноўлена некалькі сотняў праваслаўных крыжоў.
28 ліпеня 2015 года – 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеевіча Стэльмаха (1910–1974), тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 28 ліпеня 1910 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бушмічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). У 1915 годзе, пад час Першай сусветнай вайны, сям’я падалася ў бежанства ў Сібір. Да 1917 года жылі на станцыі Ішым, затым у вёсцы Далёкае пад Табольскам, дзе Уладзімір пайшоў у школу. Вясной 1919 года сям’я вярнулася ў Беларусь і асталявалася ў саўгасе «Пятроўшчына» ля Мінска. Пазней перабраліся ў вёску Зарэчча.
16 лютага 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сцяпанавіча Несцерука (1900–1991), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра артылерыі, генерал-лейтэнанта артыл
Уладзімір Сцяпанавіч Несцярук нарадзіўся 16 лютага 1900 года ў вёсцы Бушмічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).